11.01.2019 / 20:15

Магазін патрабуе грошы за выпадкова разбітую пляшку піва цаной 1,74 рубля праз суд 18

Жыхарка Баранавічаў Ірына ненаўмысна зачапіла пляшку піва ў гандлёвым цэнтры, і тая разбілася. Магазін патрабуе пакрыць урон, а жанчына ўпэўненая, што грошы з яе спрабуюць атрымаць незаконна: ні намеру сапсаваць маёмасць, ні яе віны ў тым, што здарылася, няма.

Фота: Intex-press

Ірына распавядае, што ўвечары 29 снежня, калі яна выбірала ў гандлёвым цэнтры сок, па неасцярожнасці зачапіла пляшку піва.

— Я зрабіла крок назад ад стэлажа з сокамі, каб лепш разгледзець тавар. А ззаду стаяў рэкламны куб з півам, і адна пляшка з гэтай канструкцыі ўпала і разбілася. Я нават не зразумела, як гэта адбылося, — распавядае жанчына.

Калі Ірына падышла да касы, каб разлічыцца за торт і сок, да яе падышоў прадстаўнік службы аховы і запатрабаваў заплаціць за пабітую пляшку піва — 1,74 рубля.

— Я нават падумаць не магла, што да мяне будуць нейкія прэтэнзіі, таму што віны маёй у тым, што гэтая пляшка звалілася, няма. Па-першае, я ненаўмысна яе зачапіла, а па-другое, бутэлькі былі выстаўленыя няўстойліва, ніяк не агароджаныя. Толькі на гэтых разбітых пляшках крама можа зрабіць бізнэс, — кажа жанчына.

Куб з півам, з якога ўпала пляшка, фота пакупніцы

Плаціць за разбітую пляшку з півам Ірына адмовілася. Тады яе папрасілі прайсці ў кабінет аховы гандлёвага цэнтра, дзе яна правяла цэлую гадзіну.

У пачатку студзеня Ірына атрымала пісьмовую прэтэнзію з гандлёвага цэнтра з просьбай аплаціць цану пашкоджанага тавару.

9 студзеня Ірына яшчэ раз паспрабавала ўрэгуляваць пытанне з адміністрацыяй гандлёвага цэнтра, але нічога не дамаглася.

— Довадаў, што маёй віны ў тым, што адбылося, няма, супрацоўнікі цэнтра і слухаць не жадалі. Іх пазіцыя такая: ці аплачвайце, ці мы пададзім ў суд, і плаціць вам усё адно прыйдзецца, толькі нашмат больш, — распавядае Ірына.

Ад падрабязных каментароў у гандлёвым цэнтры адмовіліся.

Аплачваць урон краме Ірына не збіраецца.

3
Звыклы беларус / Адказаць
11.01.2019 / 19:39
назву гандлевай фирмы кали ласка - ци гэта тайна дзяржавы?
5
Минчанин / Адказаць
11.01.2019 / 19:43
И правильно делает, что не платит. Нужно ещё встречный иск этому магазину за моральный ущерб. Оборзели они ставить свой товар так, что лёгкое касание его сбрасывает
5
Ляксандра / Адказаць
11.01.2019 / 19:44
Нашла каса на камень.Хаця я больш на баку дзяўчыны.Няўмыснасьць тут адназначна.А каму,дарэчы,гэта "лаўка" належыць?
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру