З'явілася поўнае відэа пасадкі касмічнага апарата «Чан'э-4» на адваротным баку Месяца. Відэа Кітайскага нацыянальнага касмічнага ўпраўлення (CNSA) апублікаваў тэлеканал CGTN.
На відэазапісы можна ўбачыць, як апарат набліжаецца да паверхні Месяца, пасля чаго ажыццяўляе пасадку.
«Чан'э-4» паспяхова сеў на адваротным баку Месяца 3 студзеня.
Пасля пасадкі на Зямлю былі перададзеныя першыя выявы адваротнага боку Месяца, пазней таксама з'явіліся панарамныя здымкі яго паверхні.