11.01.2019 / 21:08

Што наконт вуліцы 25 Сакавіка? Абласныя ўлады далі розныя адказы ЦЫТАТЫ 7

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) напісала звароты ў гарадскія саветы дэпутатаў з прапановай назваць новыя вуліцы ў абласных цэнтрах і Мінску ў гонар даты абвяшчэння БНР — 25 Сакавіка.

Мясцовыя ўлады адказалі на звароты па-рознаму.

У Мінскім гарвыканкаме адказалі, што такімі пытаннямі займаецца камісія па найменні і перайменаванні

«Прапанова аб прысваенні наймення 25 Сакавіка вуліцы ў сталіцы накіравана ў дадзеную камісію і ва ўстаноўленым парадку будзе ўлічана камісіяй пры найменнях новых састаўных частак горада Мінска», — напісана ў адказе.

У Магілёўскім гарадскім савеце адзначылі, што іх камісія дае назвы вуліцам горада з улікам рэзервовага спісу. А ў гэтым спісе ўжо ажно 98 назваў:

«Прэзідыум Савета лічыць немэтазгодным наданне назвы новай вуліцы горада Магілёва імя 25 Сакавіка».

З Віцебску адказ прышоў кароткі:

«Ваша прапанова аб наданні назвы адной з новых вуліц у горадзе Віцебску імя 25 Сакавіка прызнана немэтазгоднай».

У адказе Брэсцкага гарадскога савета актывістам падзякавалі за актыўную грамадскую пазіцыю і нават прызналі, што «дзень абвяшчэння БНР — знакавая падзея ў гісторыі нашай краіны, якая стала першым вопытам афармлення беларускай дзяржаўнасці». Але неабходнасці ў назве новых вуліц у Брэсце пакуль што няма.

З Гомельскага гарадскога савета прыйшоў адказ, што пытанне будзе разглядацца на пасяджэнні тапанімічнай камісіі пры гарвыканкаме.

2
фелікс / Адказаць
11.01.2019 / 21:12
У Магілёўскім гарадскім савеце адзначылі, што іх камісія дае назвы вуліцам горада з улікам рэзервовага спісу. А ў гэтым спісе ўжо ажно 98 назваў: «Прэзідыум Савета лічыць немэтазгодным наданне назвы новай вуліцы горада Магілёва імя 25 Сакавіка».


Чым далей у лес (на ўсход), тым таўсцей партызаны (больш расейцаў).
13
Адыкватник) / Адказаць
11.01.2019 / 21:13
ща Вова Путин надавит немножко и буде и вулица и 25 сакавика и вулица БРНауская)))
2
Ян Севярын Бакей / Адказаць
12.01.2019 / 11:43
думаю, магілёўска-гомельскія зь ментальнасьцю дэнээр куды з большай ахвотаю "рассматрелі бы вапрос о прысваеніі уліцы імені іосіфа выссарыонавіча" .. ці мураўёва-вешальніка са здраднікам-біскупам сямашкам на пару...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру