11.01.2019 / 21:09

Стала вядома, дзе будзе гуляць Аляксандр Глеб 7

Насамрэч інтрыгі няма. Ён застаецца ў БАТЭ

Фота з Вікіпедыі

Паўабаронца БАТЭ і зборнай Беларусі Аляксандр Глеб распавёў, што перападпісаў кантракт з БАТЭ, піша Tribuna.com

«У мяне былі прапановы, але я прыняў рашэнне перападпісаць кантракт з БАТЭ. Таму працягну сваю кар'еру, па сутнасці, у родным клубе. У далейшым у мяне ёсць жаданне атрымаць трэнерскую ліцэнзію. Планую вучыцца на трэнера паралельна з кар'ерай футбаліста. Хутчэй за ўсё трэнерскія курсы пачну ў Маскве»

Калі атрымаецца выйсці на поле «Эмірэйтс» супраць «Арсенала», то ў мяне будуць асаблівыя пачуцці. Усё ж такі «Арсенал» у мяне ў сэрцы. Чакаю сустрэчы з лонданскім «Арсеналам» у Лізе Еўропы», - сказаў Глеб.

Нагадаем, што супернікам БАТЭ у Лізе Еўропы будзе лонданскі «Арсенал». Першы матч стадыі 1/16 фіналу турніру паміж камандамі адбудзецца ў Барысаве 14 лютага, матч у адказ — 21 лютага ў Лондане.

Аляксандр Глеб гуляў за БАТЭ ў 1999-2000 гг., затым перабраўся ў «Штутгарт» (2001—2005), пікам кар'еры быў лонданскі «Арсенал» (2005—2008), затым сезон у «Барселоне», шэраг іншых — расійскі, нямецкі, турэцкія — клубаў, вяртаўся ў БАТЭ ў 2012, 2015, 2016 і 2018 гг.

24
Жвір / Адказаць
11.01.2019 / 21:39
Правільнае рашэньне. На мой пошляд.
22
Матёрый / Адказаць
11.01.2019 / 21:46
Кто это?
33
Мацей Бурачок / Адказаць
11.01.2019 / 22:23
Матёрый, ты не матерый а мертвый , если не знаешь в беларусском футболе Александра Глеба.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру