У вядучых расійскай тэлепраграмы «60 хвілін» Яўгена Папова і Вольгі Скабеевай здарылася істэрыка праз томас аб аўтакефаліі, які атрымала Украіна.

Спрэчка пачалася з рэплікі расійскага палітолага Міхаіла Маркелава. Ён заявіў, што Украіна як дзяржава нібыта практычна спыніла сваё існаванне. Украінскі грамадскі дзеяч Гардзей Бялоў адказаў: «Такую злосць расіян можна лёгка растлумачыць атрыманнем Украінай томаса аб аўтакефаліі». Тады ў размову ўмяшаліся Папоў і Скабеева.

«Дык нам усё роўна, які вы томас атрымалі!» — усклікнуў Папоў. «Падавіцеся сваім томасам! Пачытайце, што менавіта гэты томас вам дае — наогул нічога, забіраючы ў вас патрыярхат!» — дадала Скабеева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0