12.01.2019 / 08:14

Кіраўнік МЗС Літвы: Мы зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь як мага даўжэй захоўвала суверэнітэт 19

Літва зацікаўленая ў тым, каб Беларусь захавала незалежнасць як мага даўжэй. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус падчас «Снежнай сустрэчы» экспертаў па бяспецы, якая прайшла 10-11 студзеня ў Тракайскім раёне Літвы, піша Delfi.

На пытанне аб тым, як ён ацэньвае сітуацыю ў Беларусі ў сувязі з актуалізацыяй пытання аб інтэграцыі яе з Расіяй у апошні час, Лінас Лінкявічус адзначыў, што чым далей, тым больш Беларусь інтэгруецца ў Расію.

«Цяпер увесь час узнімаецца пытанне пра ажыццяўленне планаў па стварэнні Саюзнай дзяржавы, і нам гэта асабліва актуальна, бо мы ведаем інтэнцыі Расіі, яе ваенную стратэгію, недружалюбнае, варожае стаўленне, адмаўленне каштоўнасцяў. Скарачэнне колькасці элементаў суверэнітэту Беларусі — гэта сапраўды неспрыяльны працэс. Мы зацікаўлены ў тым, каб Беларусь як мага даўжэй захоўвала суверэнітэт. Як гэта адбудзецца і якім спосабам, вырашаць, напэўна, не нам», — сказаў міністр.

На думку Лінаса Лінкявічуса, ступень беларуска-расійскай інтэграцыі на гэтым этапе праілюстравалі расійска-беларускія вучэнні «Захад-2017»: «Гэта паказала, наколькі моцна інтэграваная Беларусь ва ўсе структуры Расійскай Федэрацыі, асабліва што тычыцца абароны і бяспекі. Так што так нам і варта гэта трактаваць».

8
мясцовы2 / Адказаць
12.01.2019 / 09:31
гэта ганьба завесьці краіну ў такую пастку, што нават нашыя заходнія суседзі ўжо сумняваюцца ў тым, што наш суверынітэт назаўжды і вядуць гаворку аб тым што паглынанне нас толькі справа часу.
16
Карсынскi / Адказаць
12.01.2019 / 10:23
Гэта ж падобнае таксама абмяркоуваецца i ва украiнскiх смi. Значыць гарант сапрауды падрыхтавау паступовы аншлюз.
9
LitvinM / Адказаць
12.01.2019 / 10:47
Леня - мы яе захаваем і без тваіх недарэчных заўваг.

Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру