12.01.2019 / 08:35

Дэпутаты Македоніі ўхвалілі перайменаванне краіны — шлях у НАТА адкрыты 33

Македонскія парламентарыі адобрылі ўнясенне паправак у Канстытуцыю, якімі прадугледжана змяненне назвы краіны з Рэспублікі Македонія на Рэспубліку Паўночная Македонія. Папраўкі падтрымаў 81 дэпутат ці дзве траціны ад агульнай колькасці парламентарыяў.

Папраўкі прадугледжваюць змяненне назвы краіны на «Паўночную Македонію», а таксама замацоўваюць адсутнасць прэтэнзій да суверэнітэту і тэрыторыі суседніх дзяржаў, прадугледжваюць захаванне ідэнтычнасці македонскага народа і абавязкі дзяржавы па падтрымцы дыяспары.

Адпаведныя змены былі зацверджаны ў пагадненні з Грэцыяй, што адкрывае перад краінай шлях у НАТА і ЕС. У прыватнасці, у НАТА мяркуюць, што паўнавартаснае сяброўства ў Альянсе Паўночная Македонія можа атрымаць ужо вясной гэтага года.

Сітуацыя вакол назвы гэтай былой югаслаўскай рэспублікі перашкаджала збліжэнню Македоніі з Еўрасаюзам і НАТА, паколькі супраць назвы Рэспубліка Македонія выступала Грэцыя, адна з абласцей якой таксама называецца Македоніяй. Пасля распаду Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславія Македонія была прынята ў ААН пад назвай Былая югаслаўская рэспубліка Македонія, а на грэчаскіх картах яна называлася Скопія — па назве сталіцы краіны Скоп'е.

23
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
12.01.2019 / 09:22
гэта добрая нагода падумаць тым, хто (спадзяюся, што з добрымі намерамі) хоча, каб мы цяпер па-сур'ёзнаму пераназваліся ў "ліцьвіноў".
Некалі нямецкая Прусія, пераняўшы назву ў балтаў, была адной з самых моцных краінаў Эўропы і нават дзяліла нас з Польшчай. 
Рамана-гальская Францыя, пераняўшы назву ў германскіх франкаў, і па сёньня мае аўтарытэт у сьвеце, скажам так, большы, чым Літва і Беларусь, разам узятыя. 
Нічога не чуваць, каб у Гішпаніі (і ў Каталёніі) нехта сур'ёзна агітаваў за тое, каб ім зноў стаць "Кастыліяй" і "Арагонам". 
Італьянцы чамусьці "забыліся" пра сваю гордую гістарычную назву "Рымская імпэрыя". Наавт Мусаліні так да яе і не вярнуўся.
Мала таго, у Расіі нешта не відаць ахвотных вярнуць сабе гістарычныя назвы "Масковія", "Залатая Арда", "Паўночная Русь"!
7
metsavend / Адказаць
12.01.2019 / 10:34
Это хорошо - здравый смысл победил! 
11
фелікс / Адказаць
12.01.2019 / 11:08
Лявон Баршчэўскі, пакуль ва ўладзе саміведаецехто, нічога беларускага тут не будзе. Беларусь будуць гнуць у накірунку Древнейрусі, ставіць помнікі рускім князям і г.д. Згодна гістарычным і лінгвістычным фактам Беларусь мае поўнае права называцца не проста Паўночный Літвой, а Літвой. Мова сённяшніх літоўцаў мае прускае паходжанне, па сутнасці гэта - аскепак старажытнай Прусіі, і першыя кнігі на "літоўскай" мове друкавалі якраз прускія манахі кшталту Мажвіда.
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру