12.01.2019 / 14:16

Пад Гроднам затрымалі вырабляльнікаў незаконных дронаў, якія перамяшчалі тытунь цераз мяжу 5

Некалькі чалавек зараблялі вырабам беспілотных лятальных апаратаў (дронаў). Кліентаў шукалі ў інтэрнеце. З дапамогай такой тэхнікі ў тым ліку перамяшчалі кантрабандны тытунь цераз мяжу, паведамляе ТРК Гродна.

Следствам была зроблена праверачная закупка. Кошт аднаго дрона — 7200 даляраў, ён можа падняць да 20 кілаграм і перанесці на адлегласць да 10 км. Кіруюць такімі апаратамі дыстанцыйна —- праз ноўтбук і GPS-навігацыю. Падчас праверачнай закупкі прадаўца затрымалі.

Высветлена, што гэтая група людзей вырабляла дроны і меншай грузападымальнасці. Пасля затрымання былі выяўлены і пакупнікі грузавой тэхнікі. Сярод іх былі і тыя, хто перасоўваў цыгарэты праз мяжу ў краіны ЕС.

Распачата крымінальная справа па артыкуле «Замах на незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць». Удзельнікам злачыннай групы пагражае да 3 гадоў турмы кожнаму.

0
Котіс / Адказаць
12.01.2019 / 15:47
Меір Ланскі ад нас адъехаў. Займаўся кантрабандай алкаголю ў гады сухога закона ў ЗША, затым стварыў Лас Вегас, сталіцу азартных гульняў. Гангстар № 1.
    Але прадпрымальнасць засталася з гарадзенцамі.
0
Козік / Адказаць
12.01.2019 / 17:13
Што значыць "кантрольная закупка"??  Куплялі б як і ўсе звычайныя людзі.  А на чым будзеце перамяшчаць гродзенскія цыгарэты праз мяжу?  Прагулачны катар, цыстэрны і бляшанкі з бітумам, дошкі з пазам, вагоны з двайной сценкай, балотны ўсюдыход і г.д. суседзямі злоўленыя. Заказалі б нармальную партыю квадракоптараў.  І чалавеку быў бы прыбытак, і "Гродзенскай тытуневай фабрыцы" таксама.  Не, трэба нагадзіць..
0
Вожык / Адказаць
12.01.2019 / 17:16
IT-краiна, якiя праблемы? Авторитетное уголовное правонарушение
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру