12.01.2019 / 16:27

Расіянін адправіўся ў беларускую калонію за перавозку 0,01 грама какаіну 8

11 студзеня ў Брэсце абвясцілі прысуд 34-гадоваму расіяніну, які абвінавачваўся ў незаконным захоўванні, перавозцы і перамяшчэнні праз мяжу какаіну.

Летась прадпрымальнік з Расіі, які пражывае ў Маскоўскай вобласці, адпачываў у адной з краін Еўрасаюза. Дадому вяртаўся на асабістым аўтамабілі праз пункт пропуску «Брэст» на польска-беларускай мяжы. Падчас надгляду ў яго знайшлі крыху больш адной сотай грама какаіну. Мужчыну затрымалі і распачалі крымінальную справу.

У судзе абвінавачваны сваю віну прызнаў. Ён паведаміў, што за мяжой ужываў наркотыкі і перад перасячэннем мяжы «забыўся выкінуць» рэшткі.

Абвінавачанаму прызначылі пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Аўтамабіль коштам больш за 39 тысяч беларускіх рублёў канфіскаваны.

Прысуд не ўвайшоў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

55
Мік-Цвік / Адказаць
12.01.2019 / 16:47
Гэта ў гэты раз ён трапіў за 0,01 Гр - не думаю, што гэта першы раз!прадаваць смерць для іншых нават у малых дозах-гэта ўжо за межамі разумення!
19
Літовец / Адказаць
12.01.2019 / 16:56
Что-то гуманно поступили както-то. Нужно было посадить на кол и выставить перед погран. пунктом чтобы другим россиянам было не повадно
10
Перфекцыяніст / Адказаць
12.01.2019 / 17:51
Зламалі жыцце чалавеку з-за дробязі. Тым часам у крамах паліцы ломяцца ад рэктыфікату. Каралеўства крывых люстэркаў.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру