Пажарная служба Парыжа распаўсюдзіла фота двух калег, якія загінулі пры ліквідацыі ўцечкі газу.

Пажарная служба Парыжа распаўсюдзіла фота двух калег, якія загінулі пры ліквідацыі ўцечкі газу.

У выніку выбуху газу ў пякарні ў цэнтры Парыжа раніцай у суботу загінулі 3 чалавекі, паўсотні атрымалі траўмы рознай цяжкасці, паведамляе BFM-TV.

Першапачаткова міністр унутраных спраў Францыі паведаміў, што ў выніку выбуху загінулі 4 чалавекі, двое з іх — пажарныя. 

Паводле абноўленых даных, 10 чалавек знаходзяцца ў крытычным стане. Яшчэ 37 чалавек атрымалі лёгкія траўмы.

Паводле даных прэфектуры паліцыі, выбух адбыўся ў выніку ўцечкі газу. На месца надзвычайнай сітуацыі мабілізавалі 200 ратавальнікаў і 100 паліцыянтаў.

Выбух адбыўся ў момант, калі пажарныя прыбылі па выкліку і спрабавалі спыніць уцечку газу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0