12.01.2019 / 18:44

Некаторыя горкі для катання будзе патруляваць міліцыя 7

Рэйды моладзевых атрадаў аховы правапарадку арганізаваныя каля небяспечных месцаў для катання з горак. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч.

«Да прафілактычнай работы падключылася моладзь. Месцы катання ўключаны ў маршруты патрулявання міліцыі, а таксама рэйдаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку. Дружыннікі праводзяць з адпачывальнікамі тлумачальную працу, тлумачаць правілы бяспекі», — адзначыў Віктар Лісковіч.

Ён нагадаў, што ў Гродзенскай вобласці прынята рашэнне аб правядзенні пазачарговых бацькоўскіх сходаў. Дарослым і дзецям яшчэ раз нагадваюць правілы бяспечных паводзін і выкарыстання спартыўнага інвентара, заклікаюць катацца толькі ў прызначаных для гэтага месцах.

6
Адыкватник) / Адказаць
12.01.2019 / 19:21
Пральна!! Вдруг казак буде катацца))
2
Танчык / Адказаць
12.01.2019 / 19:43
Замест таго, каб граматна, крэатыўна і дабразычліва праз СМІ распаўсюдзіць інфармацыю аб тым, як адказна аднесціся да дзяцей і таксама граматна катацца з горкі, працягаваюць інфантылізаваць насельніцтва далей. Навошта гэтыя патрулі, гэтая ўжо агідная міліцыя. Фу, які "савок"...
1
Вожык / Адказаць
12.01.2019 / 20:14
И расстреливать там же, на месте, злостных правонарушителей? ((( Ну надо же как-то милицию задействовать.

Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру