Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у твітары, што вядзе самую жорсткую палітыку ў дачыненні да Расіі сярод усіх амерыканскіх прэзідэнтаў.

«Я займаю значна больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Расіі, чым Абама, Буш або Клінтан. Магчыма, нават больш жорсткую, чым любы іншы прэзідэнт», — падкрэсліў Дональд Трамп.

У той жа час Трамп працягвае настойваць, што з Расіяй варта наладзіць адносіны. «Я цалкам спадзяюся на тое, што аднойчы ў нас зноў будуць добрыя адносіны з Расіяй», — адзначыў прэзідэнт ЗША.

Дональд Трамп неаднаразова заяўляў, што лічыць сваю палітыку ў дачыненні да Расіі суровай, аднак імкнецца наладзіць адносіны з расійскім бокам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0