12.01.2019 / 21:39

Ізноў слухаўкі давялі да смерці: грузавы цягнік не пакінуў мужчыну ніякіх шанцаў 2

Малады мужчына быў смяротна траўмаваны таварным цягніком у Гарадоцкім раёне, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Трагедыя адбылася 12 студзеня ў 17.05 у раёне станцыі Грыбачы. Ураджэнец раёна 1997 года нараджэння прыехаў з Віцебска на станцыю Грыбачы, адкуль пешшу накіраваўся ў сваю вёску, што знаходзіцца за некалькі кіламетраў. Хлопец ішоў па сцежцы ўздоўж чыгуначных шляхоў. Машыніст грузавога саставу, які рухаўся па маршруце ў Расію, убачыў яго і пачаў тармазіць і сігналіць. Аднак прадухіліць трагедыю не ўдалося.

Пры сабе ў мужчыны былі навушнікі-кропелькі. Усе абставіны здарэння цяпер удакладняюцца.

4
ugo / Адказаць
12.01.2019 / 23:01
Колькі разоў пісалі пра адно і тое ж, а народ як хадзіў у слухаўках па чыгунцы, так і ходзіць. Гэта будзе працягвацца, напэўна, пакуль усіх дэбілаў цягнікі не перадавяць. Прабачце за чорны гумар.
2
вася чэсных / Адказаць
12.01.2019 / 23:47
До кого ещё не дошло, что это новый вполне безбоязненный способ уйти из этого мира под любимую музыку?! Не нужно ничего себе резать, пить таблетки и заставлять себя прыгнуть с многоэтажки. Сделай погромче и иди... я не знаю как с этим бороться. Печаль.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру