Пасажырскі самалёт чэшскай авіякампаніі SmartWings, які выконваў рэйс у Прагу, сышоў з узлётна-пасадачнай паласы ў аэрапорце Шарамеццева.
Інцыдэнт адбыўся пасля 300 метраў разбегу перад узлётам. «Экіпаж не ўтрымаў самалёт, і той аднесла на 100 метраў налева ад паласы», - сказаў суразмоўца Інтэрфакса. Паводле яго слоў, на борце знаходзіліся 40 пасажыраў і сем членаў экіпажу. Ніхто з іх не пацярпеў.
Аэрапорт закрыў ўзлётную паласу для эвакуацыі самалёта. У выніку былі затрыманыя амаль 30 рэйсаў. Так самалёт у Мінск затрымліваецца на тры гадзіны