14.01.2019 / 12:34

Сіноптыкі распавялі, што будзе вызначаць надвор'е на гэтым тыдні 1

Яго вызначаць атмасферныя франты.

15 студзеня, у аўторак, часам снег, у асобных раёнах мяцеліца. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер заходні парывісты, у асобных раёнах да моцнага. Ноччу -3..- 9°С, пры праясненнях -10..- 13°С; максімальная - у сярэдзіне дня -1..- 7°С, паведамляе pogoda.by.

16 студзеня пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -4..- 10°С, па паўночным усходзе пры праясненнях да -13°С; максімальная - днём -1..- 7°С, у паўднёва-заходніх раёнах 0.. + 2°С.

17 студзеня, у чацвер, краіна апынецца пад уплывам франтальных сістэм, звязаных з атлантычным цыклонам з цэнтрам над Фінскім залівам. Часам ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Ноччу ад 0..- 2°С па паўднёвым захадзе да -10..- 12°С па паўночным усходзе, максімальная - днём -2.. + 4°С.

1
Жвір / Адказаць
14.01.2019 / 17:01
Во, у мяне ўжо зараз такое надвор'е, як на 17 студзеня прагназуюць. Цудоўнае надвор'е. Сьнег валіць. Ходнікі на вуліцы трэба скрэсьці, вакол хаты чысьціць-месьці. Двіжуха !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру