«У пятніцу ў школе павесілі аб’яву пра тое, што ў панядзелак не будзе ацяплення, але навучальны працэс ніхто не адмяняў. Пры якой тэмпературы займаюцца дзеці — здагадацца не складана», — абураліся бацькі.

Намесніца дырэктара па навучальнай працы, якая часова выконвае абавязкі дырэктара, Таццяна Маліноўская, паведаміла «Нашай Ніве», што ў школе сапраўды ёсць праблемы з ацяпленнем:

«Пра тое, што 14 студзеня ў нашай установе будзе адключана ацяпленне, мясцовыя цеплавыя сеткі нам паведамілі яшчэ ў пятніцу. Мы папярэдзілі бацькоў пра магчымасць такой сітуацыі ў сувязі з аварыйнымі працамі. Было дазволена пакінуць дома школьнікаў, якім гэта прынясе дыскамфорт, — з іх ніхто не будзе патрабаваць дакумент за пропуск у гэты дзень. Тым жа, хто прыйшоў на заняткі, мы дазволілі не здымаць верхнюю вопратку. Але ўсе дзеткі займаюцца без яе, я сама сяджу ў кабінеце ў адной кофтачцы».

Таццяна Маліноўская.

Таццяна Маліноўская.

Па нашай просьбе Таццяна Маліноўская разам з загадчыкам гаспадаркі змерала тэмпературу ў школьных кабінетах: амаль ва ўсіх яна склала 21 градус, у двух — 19 градусаў цяпла (пры санітарных нормах — не ніжэй за 18-20 градусаў для навучальных памяшканняў), але з іх школьнікаў перавялі ў іншыя кабінеты.

«Што тычыцца спартыўнай залы, то цяпер па плане ў нас лыжная падрыхтоўка, дзеці ў любым выпадку знаходзяцца на вуліцы, а не ў памяшканні», — удакладніла Маліноўская.

Адміністрацыя запэўніла, што школа працуе ў звычайным рэжыме, хвалявацца няма чаго. У сваю чаргу, цепласеткі абяцалі, што ацяпленне з’явіцца ў раёне абеду. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?