Дзяніс Ціханенка, памочнік дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай, праводзіць у інтэрнэце «папярэднія прэзідэнцкія выбары — 2020». Каб паўдзельнічаць у іх, трэба мець Google-акаунт.

Ілюстрацыйны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна.

Як сцвярджае Ціханенка, па стане на 11:00 14 студзеня прагаласавала 34 тысячы акаўнтаў.

Каму з беларускіх палітыкаў дасталася іх падтрымка?

1. Байкот — 22,9%

2. Ганна Канапацкая — 20,5%

3. Павел Севярынец — 15,8%

4. Супраць усіх — 12,9%

5. Таццяна Караткевіч — 7%.

Пасля ідуць Юрась Губарэвіч, Аляксандр Лукашэнка, Андрэй Дзмітрыеў, Рыгор Кастусёў і іншыя палітыкі.