Заданне з алімпіяды выклаў у сваім фэйсбуку Аляксей Бялоў.

У заданні для дзесяцікласнікаў напісаныя словы на беларускай мове — «мядзведзь», «дэпутат», «зеленаваты»…

Па аналогіі трэба перакласці з рускай мовы на беларускую: «телепередача», «жеребец», «театр»…

Заданні, звязаныя з перакладам на беларускую мову, часам сустракаюцца і ў іншых расійскіх конкурсах. Напрыклад, некалькі гадоў таму ў турніры імя Ламаносава (PDF) школьнікам прапаноўвалася разабрацца ў правапісе словаў кшталту «радыЁапаратура» і «радыЯгенны».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?