Чатыры машыны атрымалі пашкоджанні ў выніку ДТЗ на Партызанскім праспекце ў Мінску, паведамляе БелТА.

«Кіроўца «Пежо 605» буксіраваў «Пежо 306». Трос парваўся, і аўты вымушаныя былі спыніць рух. У той жа паласе рухаўся аўтамабіль «Івека». Яго кіроўца паспрабаваў пазбегнуць сутыкнення. У выніку адбылося ДТЗ з удзелам 4 аўто. Праводзіцца праверка», - паінфармавалі ў ДАІ.

Пацярпелі 2 кіроўцы і 1 пасажыр. Яны дастаўлены ў бальніцу для аказання неабходнай дапамогі. Іх жыццям нішто не пагражае.