Расія аказвае Беларусі фінансавую дапамогу, накіроўваючы на ​​гэтыя мэты сродкі, якія маглі б выкарыстоўвацца для развіцця ўласнай эканомікі, і такое стаўленне з боку Масквы Мінску варта было б шанаваць больш, лічыць прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў, паведамляе ТАСС.

«Па сутнасці мы дапамагаем [Беларусі], вымаючы грошы з нашай эканомікі, — сказаў ён на нарадзе з віцэ-прэм'ерамі. — Гэта трэба шанаваць, разважаючы аб саюзніцкіх адносінах».

Прэм'ер-міністр дадаў, што Расія ніколі не абяцала іншым краінам кампенсаваць недаатрыманыя ў тым ліку з-за падатковага манеўру даходы.

«Мы ніколі не абяцалі кампенсаваць неатрыманыя даходы іншых краін, хай нават самых-самых блізкіх, хоць у шэрагу выпадкаў мы ў апошнія гады па просьбе гэтых дзяржаў ішлі на тое, каб даць ім розную беззваротную падтрымку», — заявіў ён на нарадзе з віцэ-прэм'ерамі ў кантэксце падатковага манеўру і адносінаў з Беларуссю.

Лукашэнка: Нас у бліжэйшыя гады будуць спрабаваць на зуб, і трэба быць гатовымі адказаць на гэта 

Лукашэнка: Ад падатковага манеўру мы ўжо страцілі 3,6 мільярда даляра

Лукашэнка прапануе пачаць пастаўкі нафты ў Беларусь праз краіны Балтыі