14.01.2019 / 16:50

Памёр мэр Гданьска, паранены падчас дабрачыннага канцэрта дапоўнена 12

Мэр Гданьска Павел Адамовіч, якога паранілі нажом падчас канцэрта, памёр.

Яму было 54 гады. У нядзелю яго атакавалі нажом на сцэне падчас фіналу Вялікага каляднага дабрачыннага канцэрта. Нападаючым быў Стэфан В., раней пакараны за рабаванні.

Адамовіч стаяў у куце сцэны, калі да яго падбег чалавек і некалькі разоў ударыў яго нажом. Мэру доўга аказвалі медыцынскую дапамогу прама на сцэне, пасля чаго павезлі ў клінічны цэнтр медыцынскага універсітэта Гданьска.

Злачынец назваў напад на мэра помстай партыі «Грамадзянская платформа». Ён проста на сцэне прадставіўся ў мікрафон. «Я сядзеў у турме, хоць быў невінаваты. «Грамадзянская платформа» катавала мяне. Вось чаму Адамовіч памёр», — сказаў нападаючы. Яго затрымалі супрацоўнікі прыватнай ахоўнай кампаніі, якая адказвала за бяспеку на канцэрце.

Павел Адамовіч выклаў у інстаграм гэта фота перад нападам.

У маі-чэрвені 2013 года нападнік здзейсніў серыю ўзброеных рабаванняў банкаў, забраўшы агулам 15 тысяч польскіх злотых (каля чатырох тысяч даляраў). Яго прысудзілі да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі. Вызваліўся мужчына ў канцы снежня.

Адамовічу зрабілі аперацыю. Яго стан заставаўся вельмі цяжкім. Мэр атрымаў раненні сэрца, дыяфрагмы і брушной поласці. Аперацыя доўжылася пяць гадзін, за гэты час пацыенту пералілі амаль 20 літраў крыві. Лекары давалі мала шанцаў на тое, што ён выжыве.

nn.by

4
Вясковы Лірнік / Адказаць
14.01.2019 / 17:02
Якое дзікунства.
7
Туш / Адказаць
14.01.2019 / 17:04
Які жах. Спачуванні. У Польшчы самакіраванне, мясцовая ўлада выбіраеца самім народам, а таму ва ўладзе годныя людзі. Не сумняюся, што і мэр Гданьска быў добрым чалавекам. Мала хто абаронены перад хворымі людзьмі. Спачуванні.
97
Szsz. / Адказаць
14.01.2019 / 17:34
Туш, его выбрал народ поэтому он хороший человек, логика железная
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру