У інстаграме пачала працаваць функцыя публікацыі аднаго і таго ж фота або відэа адразу ў некалькі акаўнтаў. Новы інструмент дапаможа блогерам і кампаніям, якія размяшчаюць мемы, рэкламу або карцінкі ў некалькіх профілях з розным тэкстам, піша TechCrunch.

На Android новай функцыі няма — пакуль невядома, калі яна там з'явіцца. Бэта-тэст новага інструмента на iOS пачаўся не так даўно — пра яго расказалі 10 студзеня.