Графік беларуска-расійскіх кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях абмеркавалі сёння ў Маскве на сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі са статс-сакратаром — намеснікам міністра замежных спраў Расіі Рыгорам Карасіным, паведамляе БелТА.

«Бакі ў канструктыўным ключы абмеркавалі шырокі спектр актуальных пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва, графік маючых адбыцца кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях», — адзначылі ў пасольстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0