Аўтобус хакейнага клуба «Хімік» трапіў у ДТЗ у Лагойскім раёне, паведамляе Федэрацыя хакея Беларусі. Аўтобус накіроўваўся на выязную гульню ў Бабруйск і сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем. Кіроўцы і пасажыры транспартных сродкаў жывыя і здаровыя.