Прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян падпісаў указ аб прызначэнні Нікола Пашыняна прэм'ер-міністрам краіны. Кандыдатура Пашыняна была прадстаўлена фракцыяй «Мой крок» (88 месцаў у Нацыянальным сходзе са 132).

Пазачарговыя выбары ў Нацыянальны сход Арменіі адбыліся 9 снежня 2018 года. Перамогу на іх атрымаў альянс «Мой крок» (70,43 адсотка галасоў выбаршчыкаў), лідарам якога з'яўляецца Нікол Пашынян. Таксама ў парламент па выніках выбараў трапілі партыі «Квітнеючая Арменія» (атрымала на выбарах 8,26 адсотка галасоў выбаршчыкаў і 26 месцаў у парламенце) і «Асвечаная Арменія» (6,37 адсотка галасоў і 18 месцаў).

Нікол Пашынян раней займаў пасаду прэм'ер-міністра Арменіі з 8 мая па 16 кастрычніка 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0