За распаўсюд незалежную газету «Новы Час» затрыманыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі Зміцер Кавалгін і Кацярына Шакаль.

Актывістаў затрымалі ў будынку выканкаму Ленінскага раёна Менска, нягледзячы на тое, што газета зарэгістравана ў Міністэрстве інфармацыі.

Як паведаміў прэс‑службе БАЖ старшыня выканкаму АГП Ігар Шынкарык, затрыманне маладых людзей адбылося з ініцыятывы кіраўніка справамі выканкаму Уладзіміра Ліцецкага.

«Менавіта ён выклікаў міліцыю, але супрацоўнікі праваахоўных органаў, даведаўшыся, што газета выдаецца легальна, нават адмовіліся ехаць у выканкам», — сказаў Ігар Шынкарык.

Нагадаем, нядаўна за распаўсюд газеты «Новы Час» у Астравецкім райвыканкаме Гарадзенскай вобласці затрымалі і склалі пратакол на Івана Крука — вядомага дэмакратычнага актывіста, аднаго з арганізатараў супраціву пабудовы АЭС на Астравеччыне. Супрацоўнікі райвыканкама склалі акт «аб незаконным распаўсюдзе» газеты і прыгразілі накіраваць дакумент у Астравецкую раённую пракуратуру для праверкі дзеянняў Івана Крука.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?