Журналістка лічыць, што пушча складаецца з вальераў з «нуднымі жывёламі» (заяц, конь, алені, страус); невялікіх зуброў, якія больш падобныя да кароў; кавярня, дзе заўсёды ўсе столікі зарэзерваваны; «нуднага музея» жывой прыроды; аўтобуснага тура па пушчы.
Фота: kp.ru.
«Усё»,
— рэзюмуе расійская журналістка.
Далей аглядальніца звяртае ўвагу, што беларускія прадаўцы не любяць дзяцей і няветлівыя з пакупнікамі.
«Прадаўцы падкрэслена не расчульваюцца пры дзецях, не ўсміхаюцца захапленню пакупнікоў, якім падабаецца тавар, а, наадварот, раздражняюцца»,
— піша Скойбеда.
Журналістка ўпэўненая, што паглядзела ў твар «праклятаму савецкаму мінуламу», гэта значыць, самім сабе -наццаць гадоў таму: прадаўцы не гандлююць, а стаяць за прылаўкам і ты ім перашкаджаеш.
Далей Скойбеда піша, што ёй «не хапіла Польшчы».
«Распешчаныя леташнімі Мірам, Нясвіжам і Радзівіламі, мы былі ўпэўненыя, што ў гэты раз атрымаем яшчэ больш еўрапейскай даўніны, урэшце, палова пушчы — там, у Еўрасаюзе, дый гэтая зямля — былая Рэч Паспалітая… На жаль. Мясцовасць бедная і без празмернасцяў»,
— піша журналістка «Комсомольской правды».
Камянец. Фота: kp.ru.
Аднак беларускія цэны Скойбеду парадавалі:
— Так, рускі чалавек адчувае сябе ў Беларусі, як Пака Сахіб, Вялікі Белы пан, як было раней у Крыме і, да майдану, ва Украіне. Магу сабе ўявіць, як «прыемна» беларусам, калі мы прыязджаем і з гіканнем спускаем на дранікі іх месячны заробак.
Ульяна Скойбеда, фота: kp.ru.