На трасе ў амерыканскім штаце Арызона адбылося ДТЗ з удзелам грузавіка, які перавозіў вадкі шакалад; змесціва прычэп-цыстэрны вылілася на праезную частку, паралізаваўшы рух. Пра гэта ў Twitter паведамляе дэпартамент грамадскай бяспекі Арызоны.
«Рака шакаладу заблакавала рух транспарту ў заходнім кірунку па трасе I-40 на ўсход ад Флагстафу. Аўтацыстэрна, якая перавозіла 13,3 тыс. літраў шакаладу, перакулілася. Уборка абяцае быць смачнай», — гаворыцца ў паведамленні.