«Навагоднi кiрмаш‑2008» — цудоўная магчымасць для мiнчан падрыхтавацца да Новага года.

Сёлета традыцыйны навагоднi кiрмаш пройдзе з 22 па 31 снежня ў сталiчным выставачным комплексе «Белэкспа».

Як абяцаюць яго арганiзатары, пад адным дахам на вулiцы Я. Купалы, 27 будуць сабраныя лiтаральна ўсе групы тавараў — ад адзення i абутку да мэблi, электрабытавых тавараў i прадметаў iнтэр’ера.

На кiрмашы можна будзе набыць ёлачныя ўпрыгажэннi i навагоднiя сувенiры, галантарэю i модныя аксесуары, касметыку i парфумерыю, посуд i прадметы для сервiроўкi стала, дзiцячыя тавары i цацкi,
вырабы са шкла, фарфору i керамiкi, бiжутэрыю i ювелiрныя вырабы, фота‑, аўдыё‑ i вiдэатэхнiку, музычныя альбомы i гадзiннiкi, кнiгi i кампазiцыi з кветак, тавары для спорту i кандытарскiя вырабы.

Акрамя таго, наведвальнiкам кiрмашу будуць прапанаваныя i розныя паслугi, напрыклад, па запрашэннi Дзеда Мароза, арганiзацыi навагоднiх вiншаванняў, святочным афармленні падарункаў, а таксама розныя экскурсiйныя туры.

Надзея Нікалаева, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0