15.01.2019 / 14:02

З пачатку зімы ў Беларусі патанулі 18 чалавек 1

З пачатку зімовага перыяду ў Беларусі патанулі 18 чалавек, паведаміў журналістам старшыня Таварыства ратавання на водах (Асвод) Анвар Ігамбердыеў, піша БЕЛТА.

«Апошні выпадак адбыўся ў Бабруйску, дзе патануў 14-гадовы падлетак», - сказаў Анвар Ігамбердыеў.

У 2018 годзе ад усіх відаў утапленняў ў краіне загінулі 374 чалавекі. «Гэта найменшы паказчык за апошнія 46 гадоў. На жаль, ёсць рост гібелі непаўналетніх на 16,3%. Летась патанулі 30 непаўналетніх, у 2017 годзе - 25», - адзначыў старшыня Асвода.

0
ugo / Адказаць
15.01.2019 / 15:42
У меня только один вопрос: Анвар Игамбердиев - председатель республиканского государственно-общественного ... А так, всё понятно по статье.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру