Фота Дзмітрыя Брушко

Фота Дзмітрыя Брушко

Двухбаковыя адносіны Беларусі і Аўстрыі дапамогуць ва ўмацаванні пазітыўнай атмасферы адносін рэспублікі з Еўрасаюзам. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей падчас сустрэчы з федэральным міністрам па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыйскай Рэспублікі Карын Кнайсль, піша Tut.by.

— Ваш візіт вельмі важны для нашых двухбаковых адносін. Я памятаю, як некалькі гадоў таму былы кіраўнік МЗС Себасцьян Курц запрасіў мяне з афіцыйным візітам наведаць Аўстрыю. Гэта было ў 2014 годзе, наша краіна тады знаходзілася пад санкцыямі з боку Еўрасаюза, і гэта быў вельмі смелы крок з яго боку. Я гэта вельмі цаню, я лічу, што гэты крок і іншыя крокі з аўстрыйскага боку ўнеслі сваю лепту ў паляпшэнне адносін паміж Еўрасаюзам і Беларуссю, — сказаў Уладзімір Макей сваёй калезе з Аўстрыі.

Кіраўнік МЗС Беларусі таксама адзначыў, што новы пасол Аўстрыі ў Беларусі поўная энтузіязму з нагоды развіцця беларуска-аўстрыйскіх адносін.

Фота Дзмітрыя Брушко

Фота Дзмітрыя Брушко

— Разам мы можам шмат чаго дасягнуць, як у двухбаковых адносінах, так і ва ўмацаванні пазітыўнай атмасферы нашых адносін з Еўрасаюзам. Гэта вельмі важна для нас, асабліва цяпер, калі сітуацыя ў нашым рэгіёне не паляпшаецца, а працягвае выклікаць сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з канфрантацыяй, якая працягваецца, — заявіў Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?