Грамадства33

Ці сапраўды Асмалоўцы высяленне не пагражае? Не зусім так

Міністэрства культуры прыняло пастанову наконт мінскага раёна Асмалоўка, які яшчэ нядаўна хацелі знесці. Дакумент апублікаваны на сайце pravo.by.

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі атрымаюць 11 будынкаў (на плане — аранжавага колеру), а 2-павярховая забудова Асмалоўкі аднесеныя да зоны рэгулявання забудовы. Паводле дакумента гэта азначае, у прыватнасці, што там забаранілі ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў.

Чытайце таксама: Дзяржава вырашыла не зносіць Асмалоўку

Сваімі думкамі на гэты конт падзяліўся з «Нашай Нівай» адзін з актывістаў Андрэй Эзерын:

«Трэба ўсё ж удакладніць, што статус гісторыка-культурнай каштоўнасці датычыцца толькі некалькіх дамоў. Але мы трапілі ў ахоўную зону. Дакумент Міністэрства культуры сур’ёзны. Яго яшчэ, канечне, трэба вывучаць.

Але мне здаецца, што гэта перамога і сведчанне таго, што дамоклавага мяча над Асмалоўкай больш не будзе, — лічыць Андрэй Эзерын.

— Цяпер будзем развіваць Асмалоўку ў спакойным рэжыме. Гэта сур’ёзны крок наперад. Нас пачулі. І цяпер можна гаварыць пра тое, што сітуацыя з Асмалоўкай — гэта добры прыклад узаемадзеяння грамадскага і дзяржаўнага сектара. Будзем назіраць, у які бок будзе развівацца сітуацыя».

«Ніякага бравурнага заключэння, што Асмалоўка абароненая, быць не можа»

Так лічыць Юрась Меляшкевіч, намеснік старшыні Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

«Асмалоўка, згодна з пастановай Міністэрства культуры, усяго толькі стала зонай рэгулявання забудовы. А самі дамы на мапе не пазначаныя як гісторыка-культурная каштоўнасць.

Што гэта значыць? Што на гэтай тэрыторыі дзейнічаюць будаўнічыя рэгламенты ў адпаведнасці з рашэннямі Мінкульту. Забудовы могуць зносіцца, ліквідавацца. І магчымасці так званых будучых інвестараў гэта ніяк не абмяжоўвае», — кажа Юрась Меляшкевіч.

Тэрыторыя Асмалоўкі ў дакуменце ўмоўна падзеленая на некалькі зон. Напрыклад, вытрымка з пастановы Міністэрства культуры: «На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова вышэй за адзнаку 223 метры ў Балтыйскай сістэме вышынь». 

Юрась Меляшкевіч каментуе: «Фактычна гэта азначае, што на тэрыторыі Асмалоўкі можна з нуля будаваць пяціпавярховікі, і гэта не будзе парушаць правілаў рэгуляванай забудовы. Мы, канечне, яшчэ будзем вывучаць дакумент падрабязна, але ўжо цяпер можна сказаць, што ніякіх бравурных словаў пра тое, што Асмалоўка абароненая, быць не можа».

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв12

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал10

У Сербіі расце напружанне: пратэстоўцы падпальваюць офісы правячай партыі1

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі праходзіць самая цёплая выстаўка года

Спецслужбы стварылі фэйкавы бот нібыта для эвакуацыі тых, хто дасылаў інфармацыю «Беларускаму Гаюну»1

Вобраз мача ўжо не ў модзе: як пакаленне Z абірае партнёра13

20-гадовай украінцы пагражае смяротнае пакаранне на Балі. Шукаюць яе і на радзіме5

«Не проста запальваем, а адраджаем традыцыю». Ліхтаршчык з Брэста расказаў пра магію святла, гузік на ўдачу і старадаўнюю музыку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв12

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць