15.01.2019 / 17:41

Кітайцы ўпершыню ў гісторыі выгадавалі расліну на Месяцы 2

На адваротным баку Месяца прарасло насенне, якое даставіў туды кітайскі зонд Чан'э-4. Гэта першы вядомы паспяховы біялагічны эксперымент на паверхні спадарожніка.

Так пачаўся эксперымент кітайскіх навукоўцаў па стварэнні міні-біясферы на спадарожніку Зямлі, паведамляе агенцтва Сіньхуа.

Зонд Чан'э-4 утрымліваў насенне бавоўны, рапсу, бульбы і арабідопсіса, а таксама яйкі пладовай мухі і некаторыя дрожджы. Гэта павінна было, на думку навукоўцаў з універсітэта Чунцына, сфармаваць простую міні-біясферу.

Насенне знаходзіцца ў адмысловым герметычным кантэйнеры, устаноўленым у пасадачнай платформе. Унутры кантэйнера знаходзіцца невялікая камера. Парастак бавоўніка добра вырас, хоць іншыя расліны пакуль што не ўзышлі.

0
Базыль / Адказаць
15.01.2019 / 19:54
Самыя дарагія джынсы будуць з Месяца
3
Мікола / Адказаць
15.01.2019 / 21:28
Што там з тэмпературай там жа вялізарны мінус і плюс у залежнасці ад пазіцыі сонца --
ад -173С да +117С !!!

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру