15.01.2019 / 21:15

Топ-10 самых папулярных аўто Беларусі 2018 года — у лідарах Лада Веста 13

Беларуская аўтамабільная асацыяцыя назвала самыя прадаваныя маркі аўтамабіляў, а таксама самыя папулярныя мадэлі.

Першае месца ў рэйтынгу займае «Лада Веста» (5269 прададзеных аўто ў 2018 годзе).

Лада Веста.

На другім месцы знаходзіцца «Фальксваген Пола» — 4908 машын, на трэцім — «Рэно Логан» з 3250 машынамі.

На чацвёртым месцы «Рэно Сандэра Стэпуэй», удалося прадаць 2976 аўтамабіляў. На пятым — «Рэно Дастэр» (2359).

Шостае месца — «Джылі Атлас» (2315 машын).

Сёмае месца заняла «Шкода Рапід» — 1972 машыны, восьмае — «Лада Ларгус» (1950 машын).

Завяршаюць дзясятку самых папулярных мадэляў «Рэно Каптур» (1783 аўто) і «Хёндэ Крэта» — 1346 машын.

Што тычыцца марак, тут рэйтынг наступны (колькасць прададзеных машын):

  1. Рэно 11310
  2. Лада 10481
  3. Фальксваген 6933
  4. Джылі 3304
  5. Шкода 3243
  6. Нісан 3091
  7. Кіа 2682
  8. Хёндэ 2448
  9. ГАЗ 2392
  10. Форд 1110
4
Жвір / Адказаць
15.01.2019 / 21:24
Мяркую, што гэта не рэйтынг папулярнасьці аўто, а рэйтынг аўто найбольш дасяжных сярэднястатыстычнаму беларусу. 
7
Непрыхвасьцень / Адказаць
15.01.2019 / 23:16
Как несправедлив мир, Боже мой.
7
ЯНКА / Адказаць
16.01.2019 / 01:26
★ БЭХА — НЯ ВЕСТА ★ Прыкра, што засталася «няўтопленай» «Бэшачка» першай чародаўкі. Калі параўноўваць БМВ-ы зь людзя'мі, то яна не брутал, як Х5, не піжона-качок, як Х6, і не генэральны дырэктар (ці сволач, бандыт!), як сёмка са смачным прыдомачкам Лі. А, хутчэй, дзяўчына, і ў белым убраньні — нявеста. ★ Але, нягледзячы на вельмі прышпільны выгляд, гэна аўтка даволі ўмяшчальная. Мае моцны клімат кантроль, які, калі што, ператворыць салён у Антарктыду ці пекла. І лёгкасплаўныя дыскі (то бок, вы альбо які іншы зламысьнік зможаце іх лёгка сплавіць у Малінаўцы). Плюс, даволі бясьпечная й абсталяваная ажно шасьцю падушкамі бясьпекі. (А каму мала, хай напхае туды тузін звычайных падушак і пішчыць!) ★ Дадамо, панятак «нямецкая зборка» быццам сьціпла так намякае, што яна крыху болей якасная за «Весту». І за расьпіяраную «Каліну-Маліну», якая здольная была разьвіваць да 300 кілямэтраў у дзень. ★
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру