15.01.2019 / 22:51

Чарговы фэйк пра Беларусь? Расійскі блогер сцвярджае, што яго сябра пабілі ў Мінску пад крыкі «Чамадан! Вакзал! Расія!» 28

Незвычайную гісторыю распавёў у сваім фэйсбуку інтэрнэт-карыстальнік Сяргей Цярэшчанкаў са Смаленска.

Ён сцвярджае, што яго сябар нядаўна ездзіў у Беларусь. На вакзале ў Мінску да сябра нібыта падышлі некалькі дзецюкоў і загаварылі з ім на беларускай мове.

Цярэшчанкаў сцвярджае, што сябар папрасіў людзей перайсці на рускую мову, на што нібыта атрымаў у адказ «Акупанты! Чамадан! Вакзал! Расія!»

Працягвалася гісторыя як у сапраўдным расійскім баевіку — маладыя людзі нібыта ўдарылі дзіця расіяніна, ён адрэагаваў, і беларускія хуліганы збеглі.

«Ау! Мінчукі любімыя, сябры мае… Што гэта? Варыянт малапольскай Шумерыі раскручваецца ў вас? Чаго чакаць нам? Заяў пра акупацыю брацкай рэспублікі? Патрабаванняў кампенсацый і вяртання спрадвечна-беларускага Смаленска?»,

— пытаецца Цярэшчанкаў, які мае ў фэйсбуку больш за тысячу сяброў.

Характэрна, што ні ў самім допісе, ні ў каментарах пад допісам Цярэшчанкаў так і не змог патлумачыць, якое поўнае імя яго сябра, калі і ў якім месцы адбылося здарэнне.

Пра гэтага міфічнага «сябра» ён напісаў толькі агульнымі фразамі. І сам сябар не распавёў пра гісторыю, таму што быццам не карыстаецца інтэрнэтам.

Многія расійскія карыстальнікі ў каментарах паверылі ў гэтую гісторыю, а беларускія і ўкраінскія выказвалі скепсіс.

Дзіўна, што ў Мінску, які ўтыканы вулічнымі камерамі, ніхто не зафіксаваў гэтай гісторыі, што адразу ставіць пад пытанне яе рэальнасць.

На старонцы Цярэшчанкава знаходзіцца вялікая колькасць украінафобскай і антызаходняй прапаганды, фэйкавых навін.

У момант напісання матэрыялу допіс знік са старонкі Цярэшчанкава.

Гэта прымушае нас зрабіць выснову, што гісторыя была прыдуманая пасля прагляду прапагандысцкіх тэлеперадач расійскага тэлебачання.

Чытайце таксама:

Дзмітрый Кісялёў: Калі ў Мінску вырашаць застацца без Расіі, Беларусі проста не будзе ВІДЭА

НТВ: Хто ў страшным сне мог прадказаць, што ў Беларусі будуць нападаць на людзей толькі таму, што яны рускія?

nn.by

7
Павел Ас / Адказаць
15.01.2019 / 22:17
Не, ну калі ў тое што "казаку па шыі" далі, не будзе нонсансам, бо па шыі яны і ў Расеі атрымаць могуць (шмат дзе напаскудзілі). То ў гэтым выпадку відавочны ПАКЛЁП. Хіба толькі калі п’янае быдла пачне паліваць Беларусь і беларусаў. Але такіх асабіста я не заўважаў.
263
Ляксандра / Адказаць
15.01.2019 / 22:20
І што?Шаноўная НН сумняваецца ў верагоднасьці такога факту?Што паўузроставыя дурні пад дзеяньнем гарэлкі ці "спайсаў" на такое здольны?І з якой нагоды гэтаму хлопцу са Смаленска патрэбна брахаць?Не,паважаная.Не патрэбна так нацягваць на сябе маску Фамы няверуючага.Дурачкоў хапае.
169
вася чэсных / Адказаць
15.01.2019 / 22:29
Информационная война во всем ее мерзком проявлении. Все эти "казачки" и "дзяцюкi з беларускай мовай" - всего лишь пристрелка. Шум после каждого случая анализируется, смотрят на мелочи, обращают внимание на ньюансы, что вызвали наибольший резонанс, чтобы однажды создать "идеальную провокацию" бьющую точно в цель. Но хочу немного успокоить белорусов - конечная цель подобных инцидентов это рейтинг Путина. Все его президентство как положительный момент отмечались братские отношения с РБ и финансовая поддержка одного из последних союзников. Сейчас ведутся все попытки показать, что Путин ошибался - Лу его обманул, по Минску бродят нацисты вскормленные на деньги выделенные Россией на поддержку социальных програм в Беларуси. В РФ идет серьезнейшая закулисная война, пусть вам сейчас кажется, что это бред, а я ольгинский троль, но если победит Путин - мы только выиграем. Если либеральные товарищи, проведенные во власть американскими кураторами, то и РФ и нас ограбят до конца, вплоть доголодных бунтов.
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру