У Гродне шукаюць зніклага хлопца 2001 года нараджэння, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Раніцай 15 студзеня Аляксандр Чак выйшаў з дома. У 8.45 яго маме на мабільны тэлефон паступіла паведамленне, што хлопец прайшоў турнікет і ўвайшоў у школу. Праз паўгадзіны пачуўся званок ад класнага кіраўніка: юнак на занятках адсутнічаў. Вечарам мама зніклага звярнулася ў праваахоўныя органы.
«Устаноўлена, што малады чалавек забраў у мамы 100 еўра. Падчас маніторынгу сацыяльных сетак была выяўленая інфармацыя аб намеры з'ехаць на тэрыторыю Расіі.
Цяпер высвятляецца месцазнаходжанне маладога чалавека. Тых, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй, просяць паведаміць пра гэта па тэлефонах 8-015-279-78-05; 8-029-589-09-01.-0-