17.12.2008 / 11:33

200 000 пар вачэй 24

Вынікі сацыялагічнага апытання: 2% насельніцтва Беларусі глядзіць «Белсат».

Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская рэжа торт
з нагоды першай гадавіны каналу.

Вынікі сацыялагічнага апытання: 2% насельніцтва Беларусі глядзіць «Белсат».

10 снежня «Белсат» адсвяткаваў сваю першую гадавіну ў тэлеэфіры. Нарэшце, з’явілася вартая даверу інфармацыя пра колькасць гледачоў тэлеканалу. На замову «Белсату» сацыялагічнае даследванне яго аўдыторыі правёў адзін з незалежных беларускіх інстытутаў, апытаўшы з дапамогай анкетаў 3000 асобаў. Аказалася, у Беларусі «Белсат» глядзяць каля 200 000 чалавек. З гэтага вынікае, што

аўдыторыя «Белсату» па колькасці прыкладна роўная ці перавышае аўдыторыі такіх тэлеканалаў, як «РТР Планета», «Мір», «НТВ Мір», «MTV» (Расія), «8 канал», «БелмузТВ», «ТВЦ», «Першы музычны канал».
«200 тысячаў гледачоў — гэта пазітыўная для нас інфармацыя, — заявіў Аляксей Дзікавіцкі, кіраўнік інфармацыйнай перадачы «Аб'ектыў», прэзэнтуючы вынікі. — Варта памятаць, што «Белсат» толькі на працягу чатырох месяцаў вяшчае таксама праз найпапулярнейшы ў Беларусі спадарожнік — Сірыус».

З тых, хто бачыў праграмы «Белсату», 68,4% яны, у цэлым, спадабаліся, і толькі 11,9% імі збольшага незадаволеныя. Найбольш гледачоў (64,5%) праглядаюць тэленавіны, 59% цікавяцца фільмамі, 47,7% аддаюць перавагу музычным перадачам, а 44,4% глядзяць найперш дакумэнтальныя фільмы. У сярэднім глядач «Белсату» прысвячае тэлеканалу 2,3 гадзіны на тыдзень. У параўнанні з аўдыторыяй дзяржаўнага беларускага тэлебачання, аўдыторыя «Белсату» маладзейшая, мае лепшы адукацыйны ўзровень. Цікава, што сярод гледачоў «Белсату» значна больш мужчынаў за жанчынаў. Мабыць, у будучыні «мужчынскі» адсотак яшчэ больш падвысіцца: у дзень першых народзінаў тэлеканалу ў эфіры пачалі выходзіць і спартовыя навіны.

АК

0
darashkevich / Адказаць
17.12.2008 / 11:58
Хацелася б у гэта верыць... Але "адзін з незалежных беларускіх інстытутаў" выклікае пытаньні. Да таго ж, мне асабіста цяжка паверыць, што пры атсутнасьці рэклямнай кампаніі каналу, Белсат глядзяць ня меньш людзей, чым MTV ці НТВ.
0
Serg / Адказаць
17.12.2008 / 12:15
У пэўных колах наяўнасьць Белсату 100%, толькі памер гэтфх колаў мне цяжка вызначыць. Сам гляджу з першага дня!
0
янка / Адказаць
17.12.2008 / 12:24
200 000+1- у мяне ніхто не пытаўся
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру