У чацвер у многіх раёнах пройдуць ападкі (мокры снег, дождж), на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, раніцай і днём на значнай частцы тэрыторыі - да 15-18 м/с, піша БелТА.
Уначы 1—7 градусаў марозу, пры праясненнях - мінус 8-10, па захадзе — ад нуля да +1. Днём будзе ад нуля да +5.