Адбылася бяда 14 студзеня.
Дакладныя абставіны пакуль невядомыя. Па чутках, выкладчыца аднаго з прадметаў паставіла дзяўчынцы кепскую адзнаку. Вучаніца вельмі перажывала, плакала ўвесь дзень. Мела праблемы з сэрцам, і ці то прыняла не тыя лекі, ці то сэрца проста не вытрывала.
Па другой версіі, тое быў суіцыд. Прычынай яго таксама называюць канфлікт з настаўнікам.
Ала Фаміна, дырэктарка школы №2, дзе вучылася дзяўчынка, катэгарычна абвяргае версію канфлікту з настаўнікам:
«Канфлікту не было — я заяўляю вам афіцыйна. Гэта здагадкі мамы дзяўчынкі. У тым, што здарылася, разбяруцца кампетэнтныя органы».
Следчы камітэт пакуль не пракаментаваў здарэнне.