kremlin.ru

kremlin.ru

Стварыць супольную канстытуцыю, суд і парламент з Беларуссю пакуль немагчыма, але Раcія на гэтым і не настойвае. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў.

Ён адзначыў, што дамова аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, у прыватнасці, уключае «шмат чаго з тых рэчаў, якія ў той час аб'ядналі нас і заахвоцілі стварыць Саюзную дзяржаву».

«Там было прадугледжана і прыняцце канстытуцыйнага акту, і стварэнне саюзнага парламента, і суда Саюзнай дзяржавы. У той час гэта было добраахвотна ўзгоднена паміж Масквой і Мінскам. З цягам часу, вядома, стала зразумела, што ні супольнай канстытуцыі, ні супольнага парламента, ні супольнага суда пакуль, напэўна, стварыць не ўяўляецца магчымым, і мы на гэтым зусім не настойваем», — заявіў Лаўроў.

Кіраўнік МЗС РФ таксама спадзяецца, што ў дыялогу Масквы і Мінска вакол падатковага манеўру пераможа прагматызм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0