Тры флаконы туалетнай вады скралі з крамы ў гандлёвым цэнтры «Дана Мол». Прычым прапажу работнікі выявілі не адразу, а толькі пры правядзенні пераўліку, тады і звярнуліся ў міліцыю.
Падазраванага затрымалі. Ім аказаўся 34-гадовы мінчук, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў.
Мужчына нідзе не працаваў, таму туалетную ваду прадаў на адным з рынкаў, каб на выручаныя грошы купіць алкаголь. Агульны кошт скрадзенай маёмасці склаў 470 рублёў.
Зламыснік затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары. Яму пагражае да трох гадоў зняволення.