«Наша Ніва» працягвае знаёміць чытачоў з інтэр'ерамі катэджаў у бадай самым дарагім катэджным пасёлку краіны — «Драздах-2».
Тут жывуць некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў лукашэнкаўскай эліты. Старшыня КДБ Валер Вакульчык, былы мэр Мінска Мікалай Ладуцька, тэнісістка Вікторыя Азаранка — на шпацыры можна сустрэць кожнага з іх. Яны атрымалі залатую зямлю амаль задарма.
Чытайце: У Драздах-2 выставілі на продаж адзін з самых незвычайных катэджаў краіны — шмат ФОТА
На сайтах агенцтваў нерухомасці з'явілася яшчэ адна цікавая абвестка. Гаспадары прадаюць за $950 тысяч толькі што пабудаваны дом на завулку Вяснінка.
У чым яго адметнасць?
Па-першае, малы памер. Дом аднапавярховы! 175 жылых метраў цяпер становіцца нормай, хоць раней можна было сустрэць катэджы плошчай і 500, і 700 квадратных метраў.
Па-другое, драўляны фасад з сібірскай лістоўніцы вылучаецца сярод суседзяў.