«Спачатку затопіць частку прыбярэжнай інфраструктуры на вадасховішчах Крыніца і Дразды, у тым ліку санаторыі «Крыніца», «Беларусачка», «Блакітны», «Дразды клуб» і інш. Пераадолеўшы МКАД, вада затопіць аквапарк «Лебядзіны», праспект Пераможцаў, ўвесь «Алімпік Парк», Палац мастацкай гімнастыкі, катэджную Вяснінку (Дразды) затопіць цалкам. Далей ахвярамі вады стануць футбольны манеж, гатэль Marriott, а Dreamland пацерпіць толькі на траціну», — піша тэлеграм-канал.
Сыйдуць пад ваду Зыбіцкая, парк Янкі Купалы. Скончыцца патоп у парку Горкага.