Пачаўся афіцыйны візіт у Беларусь прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы, паведамляе БелТА.
Лукашэнка правядзе перамовы з Эмерсанам Мнангагвай 17 студзеня. Сустрэча пройдзе ў палацы незалежнасці.
Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё палітычных і гандлёва-эканамічных кантактаў, перспектыўныя напрамкі для ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння, перш за ўсё ў сферы гандлю і інвестыцый, рэалізацыі сумесных праектаў.