Выдавецтва «Галіяфы» вядзе падпіску на дзве кнігі, што маюць неўзабаве выйсці.
Ліля Ільюшына. «Ключ Дарог»
Дапамагчы ў зборы сродкаў на выхад кнігі, выбраўшы адзін з лотаў на краўдфандынгавай платформе ulej.by.
У суботу 19 студзеня кнігарня «Кіжная нара» запрашае ўпэўніцца наколькі добрая гэта кніга. Вас чакаюць чытанні, настольная гульня па кнізе і пошукі скарба. Аўтарка Ліля Ільюшына — выкладчыца філасофіі і кіраўніца літаратурнага клуба для падлеткаў, суарганізатарка фестываля «Прадмова». Рэгістрацыя на сустрэчу праз вайбер +375 29 772 13 91 ці Фэйсбук.
Падпіска на кнігу — да 28 студзеня!
Таццяна Тамілава. «Феі»
Другая кніжачка пазнаёміць са стварэннямі, якія крыху звязаныя з міфамі, але маюць свае непаўторныя рысы. Аўтарка вершаў пра фей Таццяна Тамілава стварыла для сваіх дачушак пяць вобразаў, якія адштурхнуліся ад беларускіх і сусветных міфаў, ад таго, што яна паважае і любіць. У выніку атрымаліся пяшчотныя вершыкі. А мастачка Марыся Вярцейка, таксама мама, з такою ж пяшчотаю ўвасобіла фей у малюнках. Дапамагчы ў зборы сродкаў на выхад кнігі можна выбраўшы адзін з лотаў.
ПВУП «Галіяфы» УНП 190883852