Кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін запрасіў Аляксандра Лукашэнку ўзяць удзел у другім міжнародным форуме вышэйшага ўзроўню «Адзін пояс, адзін шлях», паведамляе БелТА. Адпаведнае асабістае пасланне перадаў сёння пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін на сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Андрэем Дапкюнасам.

Акрамя таго, на сустрэчы беларускі і кітайскі дыпламаты разгледзелі шэраг іншых пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.

Пасол Кітая падзякаваў за падтрымку Лукашэнкам палітыкі «аднаго Кітая» у рамках адносін з Тайванем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0