У Еўропе збіраюцца пабудаваць яшчэ адзін вялікі адронны калайдар (ВАК). Ён будзе ў чатыры разы большы і ў дзесяць разоў магутнейшы за дзеючы ВАК, паведамляе ВВС.
Комплекс пабудуюць побач з Вялікім адронным калайдарам пад Жэневай. На яго плануюць выдаткаваць 25 мільярдаў даляраў.
Дзеючы ВАК мае даўжыню 27 кіламетраў, новы калайдар размесціцца ў 100-кіламетровым тунелі.
Фота: CERN.
Future Circular Collider плануюць запусціць ужо ў 2050 годзе.