Беларускія сэкс-трэнеры Насця Рыбка і Алекс Леслі ў чацвер днём былі дэпартаваныя з Тайланда і вылецелі рэгулярным авіярэйсам у Маскву, перадае РІА Навіны.
Разам з імі ў Расію накіраваліся пяцёра расіян і беларусаў, якія сталі фігурантамі справы аб нелегальным «сэкс-трэнінгу» ў курортным горадзе Патайя.
Паведамляецца, што паліцэйскія правялі іх на пашпартны кантроль. Некалькі журналістаў паспелі зрабіць здымкі фігурантаў справы, але самі яны адмовіліся ад кантактаў. У зоне вылету беларусаў і расіян праводзілі да самалёта, які вылецеў па раскладзе.
Раней Рыбка распавяла, што хоча працаваць на тэлебачанні.