Адукацыйная ініцыятыва Альфа-Банка сумесна з Бізнэс-школай ІПМ цяпер даступная ўсім прадпрымальнікам і кіраўнікам, незалежна ад таго, у якім банку яны абслугоўваюцца.

Кожны ахвотны на ​​працягу года зможа павысіць свае навыкі ў сферы фінансаў, менеджменту, маркетынгу, нэтворкінгу, пабудовы асабістага брэнда і інш. Праграмы семінараў распрацаваны па прынцыпе «менш тэорыі — больш практыкі». Партнёрам праекта, як і раней, выступіла Бізнэс-школа ІПМ. Бясплатныя бізнэс-семінары выступаюць альтэрнатывай доўгатэрміновым і дарагім праграмам MBA.

У Акадэмію Бізнэсу могуць патрапіць прадпрымальнікі, уладальнікі і кіраўнікі невялікіх кампаній. У найбліжэйшыя месяцы заняткі будуць праходзіць у Мінску, але праект можа атрымаць развіццё і ў абласных цэнтрах. Усе семінары і трэнінгі праводзяцца бясплатна, а запісацца можна на старонцы Акадэміі Бізнэсу.

Праграму навучання распрацавалі вядучыя беларускія бізнэс-трэнеры і эксперты. Сярод іх — Аляксей Дунаеўскі (маркетынг), Уладзіслаў Толкач (фінансы), Наталля Макаева (кіраванне прадпрыемствам) і Вольга Іваненка (падатковы менеджмент). Кожны выкладчык будзе весці навучанне па аўтарскай праграме. Займацца трэба будзе ў групах да 20 чалавек.

Акадэмія Бізнэсу ўжо выклікала ажыятаж сярод прадпрымальнікаў. У 2018 годзе было пададзена 1200 заявак на навучанне, а семінары і трэнінгі наведалі каля 700 чалавек. Каб задаволіць высокі попыт, з верасня заняткі ў акадэміі сталі праходзіць два разы на тыдзень. Найбольшым поспехам карысталіся семінары па дзелавых стасунках, фінансах, стварэнні іміджу і кіраванні персаналам.

«Акадэмія Бізнэсу ўяўляе сабой бясплатную альтэрнатыву доўгатэрміновай адукацыі. Цяпер «пракачаць» свае навыкі зможа любы прадпрымальнік або кіраўнік кампаніі, не важна, з якой мясцовасці і ў якім банку абслугоўваецца. Па сутнасці, мы хочам навучыць зарабіць першы мільён, — адзначыў кіраўнік па малым бізнэсе Альфа-Банка Аляксандр Бабко. — Навучанне будзе карысна як пачаткоўцам, так і тым, хто ў бізнэсе ўжо даўно. Акрамя таго, гэта добрая магчымасць завесці прафесійныя знаёмствы. Мы ставім сваёй мэтай развіццё малога бізнэсу ў Беларусі і павышэнне яго канкурэнтаздольнасці».

Акадэмія Бізнэсу — праект некамерцыйны. Яго рэалізуе Альфа-Банк разам з Бізнэс-школай ІПМ. Бягучы сезон будзе трэцім па ліку і самым маштабным. Упершыню ў акадэміі будуць бясплатна павышаць бізнэс-навыкі ўсіх прадстаўнікоў малога бізнесу без ўмовы адкрыцця рахунку ў банку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0