БелТА

БелТА

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перамовах з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвай.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь, не будучы гіганцкай краінай, не можа на глыбокай аснове выбудоўваць супрацоўніцтва з усімі краінамі Афрыкі. «Таму мы спрабуем знайсці тых, з кім бы маглі выбудаваць стратэгічнае партнёрства», — сказаў ён.

«З часу майго апошняга візіту ў Рэспубліку Беларусь, які адбыўся каля чатырох гадоў таму, мы пастаянна падтрымлівалі цесныя сувязі. І я вельмі рады, што ў нас ёсць такія адкрытыя і прамыя кантакты, — падкрэсліў Эмерсан Мнангагва. — Паміж нашымі краінамі склаліся вельмі цесныя і добрыя ўзаемаадносіны. Мая адміністрацыя і народ Зімбабвэ ў цэлым разглядаюць Рэспубліку Беларусь як брацкую краіну».

Ён адзначыў, што Зімбабвэ перажывае нялёгкія часы: на працягу амаль двух дзесяцігоддзяў краіна падвяргалася розным эканамічным санкцыям, фактычна была ізаляваная.

«У выніку санкцый наша нацыянальная валюта абрынулася. Нам прыйшлося адысці ад выкарыстання нацыянальнай валюты і ў лютым 2009 года распрацаваць так званы пакет валют, у яго былі ўключаны брытанскі фунт стэрлінгаў, еўра, даляр ЗША і іншыя. Першапачаткова на даляр ЗША прыходзілася каля 40%, яшчэ столькі ж прыпадала на валюту адной з афрыканскіх рэспублік. Астатнія 20% былі размеркаваны паміж іншымі валютамі. Аднак з часам сітуацыя змянілася, і даляр стаў дамінуючай валютай у Зімбабвэ. Сёння на яго прыходзіцца каля 90% усіх ранзакцый», - распавёў Эмерсан Мнангагва пра асаблівасці эканамічнай сітуацыі ў краіне.

Прэзідэнт Зімбабвэ падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за аказаны яму і членам дэлегацыі цёплы прыём, а таксама за падтрымку яго краіны ў гэтыя нялёгкія для яе часы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?